Пакой

У студыі былі два творчыя курсы: Таццяны Заміроўскай і Алёны Глухавай. Таццяна зараз знаходзіцца ў Злучаных Штатах, Алёна — у Францыі, нашы ўдзельні_цы — па ўсім свеце, таму цалкам натуральна, што сустрэчы адбываліся ў Zoom’е.

Таксама для ўдзельні_ц было арганізавана 20 майстар-класаў з беларускімі пісьменні_цамі. Сярод іх — Вальжына Морт, Анка Упала, Таня Скарынкіна, Крысціна Бандурына, Ева Вежнавец, Альгерд Бахарэвіч і іншыя.