Як звязаныя паміж сабой спосабы апавядання гісторый, праца камеры, гук, мантаж, фемінісцкі і ЛГБТКІ+ рухі? Якое яно, фемінісцкае (і) квір-кіно ў Беларусі?
Як распавядаць пра свой вопыт сродкамі кіно? У межах FemKvirLab Sztuka мы паспрабуем даць адказ на гэтыя пытанні, выкарыстоўваючы квір-фем кінатэорыі, самі фільмы, сустрэчы з тымі, хто іх стварае, а таксама тэхнічныя сродкі кіно і відэа ва ўласных эксперыментах.
Што, калі і дзе
Тэорыя фемінісцкага і квір-кіно, развіццё DIY кіна/відэа праекта ад ідэі да дыстрыбуцыі, праца з камерай і гукам, мантаж.
Анлайн
Штотыднёва ў ліпені-верасні
Каляндар
Ліпень
Тэорыі фемінісцкага і квір-кіно: канцэпцыі і формы, кінематграфічнае канструяванне асабістай і супольнай квір-памяці, фем-квір кіно як прадстаўленне альтэрнатыўных візій грамадства, фем-квір адчувальнасць пра працы з камерай і мантажы, фазы развіцця творчага праекта, фем-квір кіно ў Беларусі.
Жнівень
Развіццё аўдыёвізуальных праектаў, праца з камерай, запіс і мантаж гука і відэа.
Верасень
Пост-прадукцыя аўдыёвізуальных праектаў, фестывальская дыстрыбуцыя.
Кастрычнік
Анлайн прадстаўленне праектаў публіцы.
Заяўкі прымаюцца да ўключна 21 чэрвеня. Лісты пра залічэнне вы атрымаеце 23 чэрвеня.