Літстудыя

Перад вамі зборнік тэкстаў удзельні_ц літаратурнай студыі SZTUKA, якая праходзіла з лістапада 2022 г. па май 2023 г. Студыя працавала з беларус(к)амі, якія адносяць сябе да квір і ЛГБТ+ супольнасці і пішуць мастацкую прозу, аўтафікшн, аўтабіяграфічную і гібрыдную прозу. 

У студыі былі два творчыя курсы: Таццяны Заміроўскай і Алёны Глухавай. Таццяна зараз знаходзіцца ў Злучаных Штатах, Алёна — у Францыі, нашы ўдзельні_цы — па ўсім свеце, таму цалкам натуральна, што сустрэчы адбываліся ў Zoom’е. Таксама для ўдзельні_ц было арганізавана 20 майстар-класаў з беларускімі пісьменні_цамі. Сярод іх — Вальжына Морт, Анка Упала, Таня Скарынкіна, Крысціна Бандурына, Ева Вежнавец, Альгерд Бахарэвіч і іншыя.

Кніга ўяўляе сабой выпускны альбом з 14 тэкстаў, якія былі напісаныя падчас працы ў літстудыі SZTUKA. Прыемнага чытання!